Аб праекце

Ініцыятыва

У 2010 г. па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь і пры падтрымцы Дэпартамента публічнай дыпламатыі Міністэрства Загранічных Спраў Рэспублікі Польшчы пачалі праводзіцца сумесныя польска-беларускія навуковыя сустрэчы, у якіх бяруць удзел гісторыкі і архівісты з вядучых навуковых цэнтраў абодзьвух краін. У выніку гэтых сустрэч стала наладжвацца сумесная праца гісторыкаў і архівістаў, якія стварылі нефармальную польска-беларускую даследчыцкую группу. Вучоныя Беларусі і Польшчы, якія ўдзельнічаюць у працы гэтай групы, вылучылі ініцыятыву правядзення сумесных даследванняў па найважнейшых падзеях, фактах ва ўзаемаадносінах паміж дзьвумя краінамі ў XX ст., звяртаючы ўвагу на тое, што першым крокам у правядзенні гэтых даследванняў, павінны быць створана крыніцазнаўчая база. У навуковых працах і даследваннях, якія прысвечаны найноўшай гісторыі Беларусі і Польшчы ў XX ст., не ў поўнай меры выкарыстаны архіўныя крыніцы польскага паходжання, якія знаходзяцца ў архівах Беларусі. Істотнай перашкодай для правядзення навуковых даследванняў, з’яўляецца адсутнасць інфармацыі аб дакументах польскага паходжання, якія знаходзяца ў архівах і бібліятэках Беларусі.

Мэта

У сучасны момант, архіўныя дакументальныя матэрыялы польскага падходжання, якія ўтварыліся ў дзейнасці польскай улады, устаноў і арганізацый у 1918-1939 гг. і захоўваюцца ў дзяржаўных архівах Беларусі, з’яўляюцца найважнейшай крыніцай па вывучэнню гісторыі тэрыторый Польскай дзяржавы, якія ўвайшлі ў склад БССР у 1939 г., у міжваенны перыяд. Гэтыя даследванні з’яўляюцца важнымі не толькі ў кантэксце гісторыі развіцця Польскай дзяржавы, але і супольнага існавання і жыцця шматнацыянальнага насельніцтва гэтых зямель. Гэтыя архіўныя крыніцы да 90-х гг. XX ст. былі ў большасці недаступныя для айчынных і замежных даследчыкаў. У апошні час у архівах Беларусі былі рассакрэчаны і сталі агульнадаступнымі для вывучэння архіўныя матэрыялы польскага паходжання. Разам з тым, хаця гэтыя матэрыялы і з’яўляюцца даступнымі для даследчыкаў, аднак, у значнай частцы яны невядомыя польскім гісторыкам з-за адсутнісці архіўных даведнікаў, у тым ліку і электронных, якія дазволілі б даследчыкам і ўсім зацікаўленым асобам выкарыстоўваць архіўныя крыніцы па найноўшай гісторыі Польшчы. База даных: “Польшча-Беларусь: агульная гістарычная спадчына”, як раз і адпавядае гэтым патрэбам. Ініцыятыва аўтараў па стварэнню базы даных, якая хаця і часткова ліквідуе гэты прабел, спадзяемся, была выканана.

Рэалізацыя

База даных “Польшча-Беларусь: агульная гістарычная спадчына”, утрымлівае інфармацыю аб фондах дзьвух архіваў: Дзяржаўнага архіў Брэсцкай вобласці і Дзяржаўнага архіў Гродзенскай вобласці. Гэтая база ўтрымлівае інфармацыю аб найкаштоўнейшых архіўных матэрыялах польскага паходжання, якія якія ўтварыліся ў дзейнасці дзяржаўных органаў улады, устаноў і арганізацый Польскай дзяржавы ў 1918-1939 гг.. Яны з’яўляюцца найважнейшай крыніцай па вывучэнню гісторыі Польшчы, што захоўваюцца ў архівах Беларусі. Даследчыцкую парацу ў архівах правялі беларускія гісторыкі: у Гродна – прафесар, доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук, у Брэсці – прафесар, доктар гістарычных навук Аляксандр Вабішчэвіч.
Пераклад на польскую мову Яўгеніі Шымчук, якая працуе ў Архіве Актаў Новых у Варшаве. Інфармацыйнае забяспячэнне выканаў Марэк Кучынскі з дзяржаўнага архіва ў Ольштыне.

Выканаўцы

Праект рэалізаваны пры ўдзеле:

  • Таварыства польскіх архівістаў
  • Дзяржаўнай дырэкцыі польскіх архіваў
  • універсітэту Мікалая Каперніка ў Торуні

База даных зроблена пры фінансавай дапамозе  Міністэрства Загранічных Спраў Рэспублікі Польшча ў рамках праграмы “Сумесныя польска-беларускія дзеянні 2013”.

Навуковае кіраўніцтва – прафесар, доктар габілітаваны  Уладыслаў Стэнпняк